Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску мітынг за правы і свабоды грамадзян. УЖЫВУЮ

Бабруйскі гарвыканкам дазволіў правесьці 9 красавіка мітынг за правы і свабоды грамадзян.

Бабруйскі гарвыканкам дазволіў правесьці 9 красавіка мітынг за правы і свабоды грамадзян на вуліцы Ўрыцкага перад уваходам на стадыён фабрыкі «Славянка». Заяўку падавала кіраўніца суполкі прафсаюзу РЭП Галіна Сьмірнова.

12:30 9.4.2017

Губарэвіч: Улады абяцаюць дыялёг, а на справе кідаюць у турмы

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч выступіў на мітынгу ў Бабруйску:

«Хваля пратэстаў пайшла па рэгіянальных гарадах і ў Менску. Улады адказалі затрыманьнямі, штрафамі і арыштамі. Па тэлевізары нам кажуць, каб выбіралі месца ў горадзе і выступалі. Па факце — дасылаюць міліцыю, якая пакуе ўсіх, хто выходзіць на вуліцу. Хіба так будуюць дыялёг з уласным народам?»

Губарэвіч прапанаваў мітынгу падтрымаць патрабаваньні кампаніі «Мы не дармаеды»: «Асноўныя патрабаваньні — безумоўная адмена дэкрэту № 3, вызваленьне ўсіх, хто знаходзіцца за кратамі ў сувязі з вулічнымі акцыямі, і дэмакратычныя выбары».

Удзельнікі мітынгу, якіх на момант выступу Губарэвіча было некалькі дзясяткаў, падтрымалі гэтыя патрабаваньні.

12:21 9.4.2017

Галоўная тэма мітынга ў Бабруйску — адмена дэкрэту № 3

Заяўніца санкцыянаванай акцыі ў Бабруйску, прафсаюзная актывістка Галіна Сьмірнова, сказала, што асноўнае патрабаваньне ўдзельнікаў мітынгу — поўная адмена дэкрэту № 3.

«Нам сказалі, што ён будзе прыпынены. Але мы ў гэта ня верым. Мы ня верым у дапрацоўкі і зьмены гэтага дэкрэту. Мы патрабуем поўнай яго адмены».

Таксама актывістка адзначыла, што ўдзельнікі акцыі супраць затрыманьняў, якія пракаціліся па Беларусі цягам апошняга месяца:

«26 сакавіка толькі ў Бабруйску было затрымана каля 40 чалавек. Мы хочам, каб улады выбачыліся перад імі».

12:15 9.4.2017

Удзельнікі мітынгу абураныя паводзінамі супрацоўнікаў МУС, якія затрымлівалі людзей 26 сакавіка ў Бабруйску. Некаторых хапалі проста ў крамах.

12:10 9.4.2017

А 12:00 на пляцоўцы па вуліцы Ўрыцкага перад уваходам на стадыён фабрыкі «Славянка» пачаўся збор удзельнікаў дазволенага бабруйскімі ўладамі мітынга. Яго арганізатары — тыя ж актывісты, якія раней ладзілі «маршы недармаедаў» у Бабруйску — 26 лютага і 12 сакавіка. ​

Першыя ўдзельнікі, якія прыйшлі на сёньняшні мітынг, прынесьлі плякаты з надпісамі «Баста», «Народ патрабуе павагі», «Нешта ня так», «Нам трэба праца на радзіме», «Народу працу, улады — пад кантроль», «Бабры не рабы».

XS
SM
MD
LG