Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ уступіла ў Альянс эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў


Рашэньне было прынята кіраўнічай радай альянсу 7 красавіка на пасяджэньні ў Тыране (Альбанія), дзе таксама праходзіў арганізаваны эўрапейскімі кансэрватарамі «Саміт Свабоды», прысьвечаны пераадоленьню нэгатыўнай спадчыны камуністычных рэжымаў.

«Для Партыі БНФ далучэньне да сям’і эўрапейскіх правацэнтрысцкіх сілаў зьяўляецца вельмі важным крокам. Альянс мае трэцюю паводле велічыні фракцыяю ў Эўрапарлямэнце, прычым яна няўхільна павялічваецца як за кошт далучэньня новых партый і асобных палітыкаў, так і за кошт павелічэньня падтрымкі з боку выбарнікаў», — падае прэс-служба Партыі БНФ словы старшыні Аляксея Янукевіча.

Ён падкрэсьліў, што Партыя БНФ прынятая ў склад альянсу на правах паўнапраўнага члена, з правам голасу. Да гэтага яна на працягу дзесяці гадоў мела статус назіральніка ў эўрапейскіх партыйных структурах.

Альянс эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў заснаваны ў 2010 годзе на плятформе ідэй свабоды асобы, нацыянальнага сувэрэнітэту, парлямэнцкай дэмакратыі, прыватнай уласнасьці, свабоднага гандлю, сямейных каштоўнасьцяў і дэцэнтралізацыі ўлады. Альянс стаіць на прынцыпах павагі аўтаноміі народаў і асобных людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG