Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ліку затрыманых пасьля тэракту ў Стакгольме — выхадзец з Узбэкістану


На месцы тэракту. Стакгольм, 7 красавіка 2017 году

У Стакгольме затрыманыя двое падазраваных у датычнасьці да тэрарыстычнага нападу 7 красавіка. Паводле зьвестак швэдзкай газэты «Aftonbladet», адзін зь іх — 39-гадовы выхадзец з Узбэкістану, прыхільнік тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Стакгольмская паліцыя лічыць, што адзін з затрыманых быў непасрэдным выканаўцам злачынства.

7 красавіка невядомы на скрадзеным грузавіку заехаў у натоўп людзей, пасьля чаго ўрэзаўся ў будынак гандлёвага цэнтру. Машына загарэлася.

Швэдзкае тэлебачаньне са спасылкай на крыніцы ў органах сьледзтва паведамляе, што падчас агляду аўтамабіля была знойдзеная сумка з выбухоўкай.

4 чалавекі загінулі, 15 былі параненыя. 9 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Паліцыя апытвае сьведкаў здарэньня.

Сёньня жыхары горада нясуць да месца трагедыі кветкі і зьнічкі. Кароль Швэцыі Карл XVI Густаў выказаў спачуваньне родным загінулых і пацярпелых.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG