Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія палітыкі выказваюць «расчараваньне» ў Трампе


прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Расейскія палітыкі зьмянілі сваё стаўленьне да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пасьля ягонага загаду аб ракетным удары на сырыйскую авіябазу ў правінцыі Хомс. Лідэр фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай Думе Генадзь Зюганаў заклікаў дэпутатаў скончыць з «трампаманіяй».

Лідэр камуністаў Зюганаў лічыць, што хвалы Трампу, зь якімі выступаў лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, не апраўдаліся. Па словах Зюганава, якія прыводзіць РБК, стратэгія Амэрыкі за 200 гадоў не мянялася, а ў яе аснове ляжала «экспансія» і «актыўныя правакацыі». Лідэр КПРФ адзначыў, што «правакацыя ЗША ў Сырыі» — гэта (цытата) пачатак «буйнамаштабнай вайны».

Выданьне newsru.com у сувязі з гэтым піша, што 9 лістапада мінулага году, непасрэдна пасьля выбараў прэзыдэнта ЗША, дэпутаты Дзярждумы сустрэлі навіну аб перамозе Трампа аплядысмэнтамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG