Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Божы гумар


Джордж Генры Боўтан, «Жанчына моліцца на каленях»
Джордж Генры Боўтан, «Жанчына моліцца на каленях»

Ля будынку з кабінэтам лекара цяжка прыпаркавацца. Урэшце я знайшла месца, але бачу, што ў машыне зламаўся замок і яе нельга зачыніць. Што рабіць? Пакідаю адчыненую. Ідучы ў кабінэт, малюся: Госпадзе, беражы маю машыну, каб ніхто ня скраў!

З акна прыёмнай раптам бачу, як прыяжджае паліцыя і начапляе замок на кола майго аўта. Праз некалькі хвілін паліцыянт мне тлумачаць, што тут паркаваць забаронена.

Плачу невялікі штраф, паліцыянт нават выбачаецца: «такі закон»… Аднак я сьмяюся! Дык я малілася, каб машыну ніхто ня скраў! А машыну з замком — сапраўды скрасьці немагчыма.

Дзякуй, Госпадзе. Ты чуеш малітвы, а яшчэ маеш пачуцьцё гумару!

Světlana Vránová

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG