Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Jerusalem Post: «Ніводная іншая дзяржава сьвету не прызнае нейкую частку Ерусаліму сталіцай Ізраілю. Расея прызнае»


Краявід з Храмавай плошчы ў Ерусаліме
Краявід з Храмавай плошчы ў Ерусаліме

«Нечаканай» назвалі ізраільскія СМІ заяву расейскага зьнешнепалітычнага ведамства, што Масква бачыць усходні Ерусалім сталіцай будучай палестынскай дзяржавы і ў гэтым кантэксьце разглядае заходні Ерусалім будучай сталіцай Ізраілю.

Раней Масква афіцыйна заяўляла, што Ерусалім павінен знаходзіцца пад пастаянным міжнародным кантролем.

У заяве МЗС Расеі гаворыцца, што «канкрэтныя парамэтры рашэньня ўсяго спэктру пытаньняў канчатковага статусу палестынскіх тэрыторый, уключаючы праблему Ерусаліму, павінны быць узгодненыя ў ходзе прамых перамоваў паміж бакамі».

Ніводная іншая дзяржава сьвету не прызнае нейкую частку Ерусаліму сталіцай Ізраілю.

«Ніводная іншая дзяржава сьвету не прызнае нейкую частку Ерусаліму сталіцай Ізраілю. Расея прызнае заходні Ерусалім сталіцай Ізраілю, заявіла Расейскае Міністэрства замежных справаў у нечаканым паведамленьні ў чацьвер», — піша ізральскае выданьне Jerusalem Post.

Палестынцы разглядаюць Ерусалім у якасьці сталіцы сваёй будучыні дзяржавы. Ізраіль анэксаваў усходні Ерусалім і абвясьціў увесь горад сваёй сталіцай, што не прызнана міжнароднай супольнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG