Сьцьвярджаецца, што пры ператрусе ў іх кватэрах знайшлі такое ж выбуховае прыстасаваньне, як і бомба, якая ня выбухнула і была знойдзеная 3 красавіка на станцыі «Плошча Паўстаньня» у Пецярбургу. Ведамства не ўдакладняе, як менавіта затрыманыя датычныя да тэракту.
У чацьвер у жылым доме ў Пецярбургу было знойдзена і абясшкоджанае выбуховае прыстасаваньне; затрыманыя трое выхадцаў зь Сярэдняй Азіі.
Паводле сьледчых, выбух у мэтро зрабіў ураджэнец Кіргізстану з расейскім грамадзянствам Акбаржон Джалілаў.
3 красавіка ў вагоне мэтро ў Пецярбургу адбыўся тэракт, загінулі 14 чалавек і каля 50 — параненыя. Ніводная групоўка пакуль не ўзяла адказнасьць за тое, што адбылося. У Маскве і Пецярбургу 5 і 6 красавіка прайшлі масавыя акцыі памяці ахвяраў тэракту.