Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Брытаніі паабяцала лепшыя ўмовы Гібральтару у рамках Брэксыту


Гібральтар

Прэмʼер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паабяцала дамовіцца адносна найбольш выгодных умоваў для Гібральтару ў рамках перамоваў з Эўразьвязам.

Такую заяву яна зрабіла пасьля сустрэчы з кіраўніком Эўрапейскай Рады Дональдам Тускам. Па словах Мэй, Лёндан ня будзе весьці перамовы пра сувэрэнітэт Гібральтару, калі жыхары паўвыспы ня выкажуцца за незалежнасьць.

Гібральтар — заморская тэрыторыя Брытаніі, якая мае цесныя сувязі з Гішпаніяй. Жыхары Гібральтару зьяўляюцца брытанскімі падданымі, у цяперашні час тэрыторыя ўваходзіць у Эўразьвяз. Пасьля Брэксыту Гібральтар таксама павінен будзе пакінуць ЭЗ разам з Брытаніяй.

Падчас рэфэрэндуму пра членства Вялікабрытаніі ў Эўразьвязе 95 адсоткаў тых, хто прагаласаваў на Гібральтары, выступілі супраць Брексыту. У сувязі з гэтым улады паўвыспы пачалі абмяркоўваць варыянты захаваньня членства ў ЭЗ. Пры гэтым многія жыхары Гібральтару ня хочуць выходзіць са складу Брытаніі.

Пасьля таго, як Тэрэза Мэй афіцыйна абвясьціла пра запуск Брексыту, старшыня Эўрарады Дональд Туск прапанаваў пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ узгадніць статус Гібральтару з Гішпаніяй, якая мае прэтэнзіі на паўвыспу. У Лёндане да прапановы паставіліся скептычна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG