Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Сасноўскі абяцае «поўнае шаленства» на «Дударскім фэсьце»


Дударскі фэст, архіўнае фота
Дударскі фэст, архіўнае фота

8 красавіка ў менскім клюбе Re:public пройдзе чарговы «Дударскі фэст». Імпрэза ладзіцца раз на два гады і зьбірае лепшых у сваім жанры. Сёлета ўдзел у супольным канцэрце пацьвердзілі гурты «Стары Ольса», Pawa, HardWood, Trollwald, Sakramant, LityTaler, PiobROCK.

«Дуда — душа нашага народу. Гэта голас самой нашай зямлі. Гэта шалёны подых піроў і карчомных вечарынаў. Візгат старых танцаў і пранікнёнае гучаньне абрадавых сьпеваў. Голас пахаваньняў і разьвітаньня з загінулымі сябрамі. За сотні і сотні гадоў», — піша ў запрашальнай паштоўцы лідэр «Старога Ольсы» Зьміцер Сасноўскі, які разам з музыкамі днямі вяртаецца зь вялікага туру па ЗША.

Зьміцер Сасноўскі заклікаў усіх прыхільнікаў сярэднявечнай музыкі далучыцца да «сьвята дуды і шаленства»:

«Наш „Дударскі фэст“ — шчырае вяртаньне традыцыі і містычнай дзеі, сакральнага абраду і нястрыманага шаманізму. Буду ў адрыве з вамі, абяцаю ежу для розуму і шаленства на танцполе», — запэўніў Зьміцер Сасноўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG