Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт дазволіў украінцам езьдзіць у Эўразьвяз бязь візаў


Дэпутаты Эўрапарлямэнту 6 красавіка на пленарнай сэсіі ў Страсбуры прагаласавалі за праект закону, якая дае права грамадзянам Украіны на бязьвізавы ўезд у краіны ЭЗ для кароткатэрміновага знаходжаньня.

Чакаецца, што новы закон уступіць у сілу ў пачатку чэрвеня.

Закон дазваляе ўкраінскім уладальнікам біямэтрычных пашпартоў наведваць краіны ЭЗ тэрмінам да 90 дзён у рамках пэрыяду ў 180 дзён з турыстычнымі, прафэсійнымі ці іншымі мэтамі, але пры гэтым не дае ім права на працу ў Эўразьвязе.

«Толькі што паступіла навіна, што 521 голас у Эўрапейскім
парлямэнце „за“ бязьвізавы рэжым з Украінай. Я віншую ўсіх, хто да гэтага прыклаў максымум намаганьняў! І я віншую цябе, украінскі народ, я віншую цябе, Украіна», — заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка па выніках галасаваньня ў Страсбуры.

"Сапраўднае свьята будзе ў першы дзень, калі ўкраінцы скарыстаюцца бязьвізам", — сказаў міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін сёньня на Кіеўскім бясьпекавым форуме, камэнтуючы рашэньне Эўрапарлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG