Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маеш мару — дамагайся. Правілы жыцьця Максіма Філіповіча пасьля 23 сутак зьняволеньня


Першая вячэра пасьля 23 дзён у зьняволеньні
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:40 0:00

Першая вячэра пасьля 23 дзён у зьняволеньні

5 красавіка гомельскі блогер Максім Філіповіч выйшаў на волю пасьля трох тыдняў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Канстытуцыя

Я калі ў ізалятары быў, праз акно глядзеў на свой дом. Мясцовыя кпілі зь мяне: раней з дому глядзеў на ізалятар, а цяпер з ізалятару — на дом.

Я шмат чытаў. Прачытаў два раманы Агаты Крысьці. Перачытаў Канстытуцыю. Пачаў чытаць камэнтары да Канстытуцыі. Вельмі цікава! Я думаю, працягну чытаць. Яны цікавейшыя за саму Канстытуцыю.

117 кг

Да турмы я важыў 78 кг 200 грамаў, пасьля яе — 73 кг 300 грамаў. Але мне гэта толькі на карысьць. Хачу яшчэ трошкі скінуць вагі, каб 70 кг важыць.

Я ўжо два гады сабой займаюся. Раней важыў 117 кг. Я ў пэўны момант жыцьця навучыўся кантраляваць сябе ва ўсім. Больш за тры гады не курыў. Трапіў у ІЧУ, на 14-я суткі пачаў паліць. Цяпер выйшаў, зноў ня буду. Мне гэтага ня трэба. Я магу кантраляваць жаданьні. Таксама і з вагой атрымалася.

Максім Філіповіч у гомельскім судзе, 23 сакавіка 2017 году
Максім Філіповіч у гомельскім судзе, 23 сакавіка 2017 году

Дом

У камэры шмат думаў, пра жыцьцё разважаў. Мы з жонкай хацелі дом на вёсцы, гаспадарку сваю. Была такая мара ўжо даўно. Мяне заўжды да прыроды цягнула. І я цьвёрда вырашыў, што трэба паднаціснуць, каб дом усё ж такі быў.

Рэзка зьмяніць лад жыцьця трошкі страшнавата. А з другога боку, жывём адзін раз. І трэба рабіць тое, пра што марыш, чаго хочацца. Хочаш дом — дамагайся гэтага.

Сям’я

Чаго мне больш за ўсё бракавала? Бяз жонкі і без дачкі мне вельмі цяжка. Магу бяз многіх рэчаў абыходзіцца ў гэтым жыцьці. Але безь сям’і — ніяк.

Пасьля вызваленьня з турмы, Максім з жонкай Юліяй
Пасьля вызваленьня з турмы, Максім з жонкай Юліяй

Слова

Кім я быў, тым я і застаўся. Чым я займаўся, тым я і займаюся. Я блогер. Я не палітычны дзеяч, а блогер.

Так, у гарады гэтыя я зьезьдзіў, бо мне было цікава паздымаць. Было цікава паглядзець на людзей, як гэта будзе праходзіць.

Але не ўтрымаўся я. Сказаў сваё слова. Мне за гэта далі па шапцы.

Ісьціна

Блогі буду весьці. Буду гаварыць. Дзесьці, можа быць, менш вастрыні будзе ў тым, чаго я дасканала ня ведаю. Бо ёсьць моманты, якіх я ня ведаю. Але магу нешта сказаць. Бачаньне розных людзей — гэта добра. Калі ёсьць розныя думкі ад вялікай колькасьці людзей, з гэтага складаецца ісьціна.

Максім Філіповіч (зьлева) і журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі
Максім Філіповіч (зьлева) і журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі

Мара

Я здымаю ўсё, што цікава навокал. Мяне ўсё жыцьцё цягнула да кінэматографу, да здымак. У мяне заўжды была мара — відэакамэра. І калі я ўжо падрос да гадоў 30, я вырашыў, чаму б жыцьцёвую мару не ўвасобіць?

Шкада

У мяне дачка такі чалавек, што ёй шкада кожную мурашку. Нешта лётае ў кватэры, а яна кажа, нельга забіваць. У кожнай мурашкі, кажа яна, ёсьць свая сям’я.

Відаць, нешта ад мяне перадалося. Я непакоюся за іншых людзей. Мяне дакаралі, што я не заўжды буду атрымліваць ад іх добрае ў адказ. Але я такі чалавек. Шкада мне людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG