Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка прапануе стварыць асацыяцыю праваабаронцаў Беларусі


Праваабаронца Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка, які выйшаў на волю 31 сакавіка, заявіў, што зьбіраецца стварыць асацыяцыю праваабаронцаў Беларусі.

Яна зоймецца аб’яднаньнем праваабарончых арганізацый. Паводле Бандарэнкі, гэтая структура павінна стаць прафэсійнай супольнасьцю праваабаронцаў, якая не пакіне чалавека аднаго.

Ён таксама адзначыў, што праваабаронцы мусяць дамовіцца ў крытэрах вызначэньня палітвязьняў. Пакуль, паводле Бандарэнкі, гэтае права манапалізаваў праваабарончы цэнтар «Вясна». «Але тут патрэбен удзел некалькіх структур, гэта мусіць быць калегіяльнае рашэньне», — сказаў Бандарэнка.

Праваабаронца заявіў, што зробіць усё магчымае дзеля вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку Міхаіла Жамчужнага.

Андрэй Бандарэнка таксама сказаў, што «Плятформы» ў тым выглядзе, як была, ня будзе. Яна цяпер будзе ўдзяляць больш увагі грамадзкай дзейнасьці, будзе працягваць праект грамадзянскага кантролю, які вельмі перашкаджаў уладам і стаў «спускавым кручком» для перасьледу самога Бандарэнкі.

«Плятформа жыла і будзе жыць», — сказаў Бандарэнка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG