Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу затрыманыя саўдзельнікі меркаванага выканаўцы тэракту ў мэтро


У Санкт-Пецярбургу затрыманыя саўдзельнікі меркаванага выканаўцы тэракту ў метро Акбарджона Джалілава. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

На сайце Сьледчага камітэту Расеі паведамляецца, што «выяўленыя некалькі грамадзян сярэднеазіяцкіх рэспублік, якія кантактавалі з Джалілавым».

«Падчас ператрусаў у кватэры, дзе пражывалі гэтыя асобы, выяўленыя прадметы, якія маюць значэньне для расьсьледаваньня, усе яны канфіскаваныя і накіраваныя на дасьледаваньне», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней стала вядома, што ў Пецярбургу затрыманыя некалькі выхадцаў з краінаў Сярэдняй Азіі, якія падазраюцца ў спрыяньні тэрарыстычнай дзейнасьці.

Паводле вэрсіі сьледзтва, затрыманыя зь лістапада 2015 году вэрбавалі выхадцаў у Пецярбургу «пераважна выхадцаў з рэспублік Сярэдняй Азіі» для ўчыненьня тэрарыстычных злачынстваў і прыцягненьня іх да дзейнасьці забароненых тэрарыстычных арганізацый.

Ці зьвязаныя затрыманыя з тэрактам у пецярбурскім мэтро, які адбыўся 3 красавіка, не паведамлялася.

Тэракт у пецярбурскім мэтро адбыўся 3 красавіка. У выніку выбуху загінулі 13 чалавек, больш за 50 атрымалі раненьні. Галоўным падазраваным ва ўчыненьні тэракту лічыцца ўраджэнец Кіргізстану Акбарджон Джалілаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG