Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ: у Пецярбургу абясшкоджаная бомба ў жылым доме


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманыя выхадцы зь Сярэдняй Азіі ў Пецярбургу. 5 красавіка 2017 году.
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманыя выхадцы зь Сярэдняй Азіі ў Пецярбургу. 5 красавіка 2017 году.

У жылым доме ў Санкт-Пецярбургу знойдзена і абясшкоджана выбуховае прыстасаваньне. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі Неўскага раёну Канстанціна Сярова паведамляе сайт Meduza.

Паводле словаў Сярова, жыхароў ўжо засяляюць назад у іх кватэры пасьля эвакуацыі. У доме працягваюць працаваць сьледчыя.

Раней «Фонтанка» паведамляла пра спэцыяльную апэрацыю ў доме 22 па Таварыскім праспэкце. З будынка эвакуавалі ўсіх жыхароў, прычым траіх мужчын вывелі ў кайданках.

Паводле суседзяў, раніцай 6 красавіка паліцыя ўзяла штурмам кватэру на восьмым паверсе, дзе жылі выхадцы зь Сярэдняй Азіі.

Ці зьвязаныя затрыманыя з тэрактам 3 красавіка, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG