Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля школы ў Растове-на-Доне адбыўся выбух — адзін пацярпелы


Ілюстрацыйнае фота

У цэнтры Растову-на-Доне адбыўся выбух. Пацярпеў адзін чалавек. Пра гэта паведамілі расейскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах рэгіёну.

Крыніцай выбуху было самаробнае выбуховае прыстасаваньне, замаскаванае пад ліхтарык. Паводле папярэдніх зьвестак, выбух адбыўся побач з адной са школаў. Прылада здэтанавала падчас прыбіраньня тэрыторыі дворнікам, мужчыну адарвала кісьць рукі. СМІ паведамляюць, што мужчына ішоў па вуліцы і ўбачыў пакет, у якім ляжаў ліхтарык. Ён націснуў на кнопку, і адбыўся выбух. Пацярпелы дастаўлены ў шпіталь. Школа зачынена, яе тэрыторыю ачапілі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG