Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін дзень Піта Паўлава. Кароткі фільм


Музыка гуртоў N.R.M. і «Гарадзкія» Піт Паўлаў прэзэнтуе на Свабодзе дакумэнтальны фільм пра тыповы дзень свайго жыцьця. Фільм зьняў Ян-Вінцэнт Луцэвіч — сын Паўлава.

Зарадка, яечня, сямейныя справы, рэпэтыцыя, урокі гітары, нунчакі і барацьба, урэшце канцэрт — Паўлаў сьцьвярджае, што так і выглядае звычайны дзень ягонага жыцьця. Але прызнаецца: кадры выкарыстаныя з розных дзён: маўляў, у той дзень трэніроўка была, але іншая; рэпэтыцыя была, але гралі ня тую песьню, кадры рэпэтыцыі пераходзяць у кадры ранейшага кліпу «Схватка».

Цяпер Паўлаў запісвае альбом «Зброя. Золата. Кабеты» — гэткі трылер- м’юзыкал пра жыцьцё ў 1920-х гадах на мяжы Польшчы і Савецкай Беларусі. На выданьне альбому ён зьбірае сродкі на Ulej.by.

Пасьля выданьня кружэлкі Паўлаў задумаў і паўнавартасны фільм «Зброя. Золата. Кабеты», першыя кадры да якога паказаў у кліпе на песьню «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG