Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На наступным тыдні Лукашэнка можа зноў сустрэцца з Пуцінам


Санкт-Пецярбург, 3 красавіка 2017 году.
Санкт-Пецярбург, 3 красавіка 2017 году.

Як перадае агенцтва БелаПАН, віцэ-прэм’еры дзяржаў — членаў ЭАЭР абмеркавалі пытаньні, звязаныя з мытным супрацоўніцтвам і гандлёвай палітыкай. Асаблівая ўвага была нададзена тэматыцы міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Ухвалены праект дакладу «Аб рэалізацыі Асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасьці Эўразійскага эканамічнага саюзу на 2017-2018 гады», які будзе прадстаўлены прэзыдэнтам краін ЭАЭР.

Папярэдняе пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады адбылося 26 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу. Аляксандр Лукашэнка ў ім ня ўдзельнічаў. Па выніках сустрэчы прэзыдэнтаў Армэніі, Казахстану, Кіргізстану і Расеі быў падпісаны Мытны кодэкс ЭАЭР.

31 сакавіка прэсавая служба апарату прэзыдэнта Кіргізстану паведаміла, што саміт пройдзе 13-14 красавіка.

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін сустракаліся 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Перамовы доўжыліся пяць гадзін. Па выніках сустрэчы бакі заявілі, што спрэчныя моманты двухбаковых дачыненьняў разьвязаныя. Пуцін заявіў, што нафта-газавая спрэчка паміж дзьвюма краінамі будзе ліквідаваная цягам дзесяці дзён. На наступным дзень высьветлілася, што Беларусь прызнала доўг за газ перад Расеяй у поўным аб’ёме. Віцэ-прэм’ер ураду Расеі Дварковіч заявіў, што аднаўленьне паставак нафты ў Беларусь дбудзецца толькі пасьля пагашэньня доўгу Беларусі за газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG