Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі 6 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 красавіка 1910 году нарадзіўся Барыс Кіт, навуковец, адзін з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва для амэрыканскай касьмічнай праграмы, дзяяч беларускай эміграцыі.

Таксама ў гэты дзень

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся

1483 — Рафаэль Санцыё, італьянскі мастак і архітэктар.

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1905 — Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

1928 — Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Літве.

У памяці

1656 — памёр Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага княства Літоўскага.

1948 — памёр Мікалай Шыла, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст.

1999 — памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG