Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная дума Расеі адмовілася расьсьледаваць датычнасьць Мядзьведзева да карупцыі


Дзмітры Мядзьведзеў

Дума адмовілася праводзіць парлямэнцкае расьсьледаваньне ў сувязі з магчымай датычнасьцю да карупцыі старшыні ўраду Дзьмітрыя Мядзьведзева. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў пачатку сакавіка апублікаваў расьсьледаваньне пра незадэкляраваную нерухомасьць Мядзьведзева ў Расеі і за мяжой. 26 сакавіка па ўсёй краіне прайшлі антыкарупцыйныя акцыі пратэсту. Удзельнікі мітынгаў патрабавалі ад прэм’ер-міністра адказаць на прад’яўленыя яму абвінавачваньні.

Упершыню Мядзьведзеў пракамэнтаваў расьсьледаваньне ФБК толькі 4 красавіка. Кіраўнік ураду назваў яго «лухтой і паперкамі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG