Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДНК-экспэртыза пацьвердзіла асобу падазраванага ў тэракце ў Пецярбургу


Акбаржон Джалілаў
Акбаржон Джалілаў

Асоба Акбаржона Джалілава, падазраванага ў выкананьні тэракту ў мэтро Санкт-Пецярбургу, пацьверджана экспэртызай ДНК. Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости». Таксама ўстаноўлены асобы ўсіх загінулых.

У Сьледчым камітэце Расіі лічаць, што 22-гадовы Акбаржон Джалілаў пакінуў выбуховую прыладу на станцыі «Плошча Паўстаньня», пасьля чаго зрабіў выбух на станцыі «Сенная плошча». Паводле зьвестак спэцслужбаў Кіргізстану, Джалілаў — ураджэнец кіргіскага гораду Ош. Ён меў расейскае грамадзянства.

3 красавіка ў мэтро Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 14 чалавек і каля 50 атрымалі раненьні. Распачалі крымінальную справа па артыкуле «тэракт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG