Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоля Лябедзьку суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 24 лютага ў Курапатах і аштрафавалі на 50 базавых велічынь (1050 рублёў).

Лябедзька пракаментаваў пастанову суду:

«Справа супроць мяне яўна развалілася, сьведкі-будаўнікі не змаглі прыгадаць, што я непасрэдна незаконнага зрабіў, толькі што прысутнічаў там, але не брыдкасловіў, не кідаўся пад тэхніку, не перашкаджаў працаваць. Але ўсё роўна аштрафавалі на вялікія грошы. Гэта проста рабаваньне, як рабуюць у падваротні. Мэта гэтага пакараньня — зноў назьбіраць супроць мяне штрафаў напярэдадні новых пратэставых акцыяў».

Анатоль Лябедзька зьбіраецца абскардзіць пастанову судзьдзі Вікторыі Шабуні. Напярэдадні ён сплаціў усе ранейшыя штрафы і цяпер заявіў, што такія вялікія сумы для яго — гэта жах. «Штрафы — гэта не лібэралізацыя», — зазначыў палітык.

На працэсе над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам сьведчылі работнікі «Белрэканструкцыі» — электрык Дзьмітры Сівы і аддзелачнік Анатоль Чайка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG