Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея, магчыма, спрабавала завэрбаваць былога дарадцу Трампа» — АВС News


Паводле АВС News, расейскія агенты абяцалі Картэру Пэйджу спрыяньне ў падпісаньні выгадных кантрактаў

За два гады да таго, як нью-ёркскі бізнэс-кансультант Картэр Пэйдж падключыўся да перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа ў якасьці дарадцы па зьнешняй палітыцы, расейскія шпіёны спрабавалі завэрбаваць яго, прыцягваючы магчымасьцямі для разьвіцьця бізнэсу ў Расіі. Пра гэта паведаміла тэлекампанія ABC News.

Спасылаючыся на адрэдагаваныя судовыя дакумэнты ФБР, тэлекампанія паведаміла, што Пэйдж пацьвердзіў, што менавіта ён зьяўляецца тым чалавекам, які фігураваў як «Мужчына-1» у судовым дакумэнце, датаваным 2015 годам, зьвязаным са справай аб расейскіх шпіёнах.

Пэйдж паведаміў ABC News, што ён супрацоўнічаў з уладамі па гэтай справе і вырашыў, што фэдэралы раскрылі ягоную асобу ў студзені 2015 года, калі апісалі яго так, што гэта стала зразумела інсайдэрам з энэргетычнай галіны.

«Я не хацеў быць шпіёнам, — сказаў ён у інтэрвію, перададзеным у эфіры ў панядзелак. — Я не шпіён».

Згодна з гэтым дакумэнтам, ФБР гутарыла з Пэйджем у рамках расьсьледаваньня ў сувязі з прадʼяўленьнем абвінавачваньняў тром грамадзянам Расеі, якія былі ідэнтыфікаваныя як агенты расейскай Службы вонкавай выведкі.

Адзін зь іх, Яўген Буракоў, выдаваў сябе за супрацоўніка нью-ёркскага офісу расейскага банку. Бурак прызнаў сваю віну і быў асуджаны да 30 месяцаў турмы. Ён быў вызвалены на мінулых выходных і чакае дэпартацыі ў Расею.

У дакумэнтах ФБР, пададзеных у суд, гаворыцца, што вярбоўшчыкі гаварылі з Бураковым пра «спробу выкарыстаньня «мужчыны-1» у якасьці крыніцы разьведвальнай інфармацыі для Расеі», паведамляе ABC News.

Па дадзеных тэлекампаніі, вярбоўнік заявіў, што ён «паабяцаў мужчыну-1 многае» і сказаў яму, што скарыстаецца сваімі «сувязямі ў Расеі», каб дамагчыся заключэньня выгадных яму кантрактаў. «Пакуль яго энтузіязм працуе на мяне», — сказаў вярбоўнік пра Пэйджа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG