Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі пабудавалі сховішча дадзеных, дзякуючы якому можна будзе адрадзіць цывілізацыю


У Нарвэгіі адкрылі Арктычны сусьветны архіў — сховішча, у якім будуць захоўвацца найважнейшыя дакумэнты сьвету. У выпадку атамнай вайны альбо іншай катастрофы дзякуючы архіву можна будзе адрадзіць цывілізацыю. Прынамсі такая мэта ініцыятараў архіву.

Арктычны сусьветны архіў узьнік 1000 кілямэтраў за палярным колам у Свальбардзе, нарвэскай правінцыі ў Арктыцы. Сховішча пабудавалі ў старой вугальнай шахце. Непадалёк знаходзіцца падобная установа. Гэта Глябальны банк насеньня, у якім захоўваецца насеньне каля мільёну розных расьлінаў — 150 тысячаў зь іх гэта гатункі рысу і пшаніцы.

Каб запэўніць ім даўгавечнасьць, яны запісваюцца на шматслаёвай стужцы, якая павінна зьнішчыцца не раней, чым праз 500-1000 гадоў.

Апрацоўвацца такім чынам могуць і тэкставыя дакумэнты, здымкі, а таксама відэазапісы. Усе стужкі захоўваюцца ў адмысловым сэйфе.

Да таго часу, пакуль няма катастроф і працуе інтэрнэт, архівізаваныя ў Арктычным сусьветным архіве дадзеныя можна будзе глядзець у інтэрнэце — і нават папрасіць даслаць фізычную копію. Дакумэнты пакуль даслалі дзьве краіны: Мэксыка і Бразылія.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG