Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне прыняты закон, накіраваны супраць унівэрсытэту Сораса


Марш пратэсту ў Будапэшце ў падтрымку ЦЭУ

Вугорскі парлямэнт прыняў закон аб унівэрсытэтах, які фактычна накіраваны супраць адной ВНУ, Цэнтральна-Эўрапейскага ўнівэрсытэту. Закон можа прымусіць унівэрсытэт, заснаваны фінансістам Джорджам Сорасам, пакінуць краіну, нягледзячы на ​​пратэсты і асуджэньне за мяжой.

Прэмʼер-міністар Віктар Орбан, перакананы крытык лібэральных грамадзкіх арганізацый, што фінансуюцца Сорасам, заявіў у пятніцу, што Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт парушыў правілы прысуджэньня дыплёмаў. Закон, які, як сьцьвярджае ўрад, накіраваны на ліквідацыю адміністрацыйных недахопаў замежных унівэрсытэтаў, павінен таксама спыніць дзейнасьць незалежных інстытутаў, у выніку чаго саюзьнікі Орбана ўзмоцняць свой уплыў на судовую сыстэму, СМІ і цэнтральны банк.

Будапэшт, 2 красавіка.

Будапэшт, 2 красавіка.



Згодна з законам, замежныя ўнівэрсытэты павінны мець кампус як у Будапэшце так і ў краіне, дзе ён заснаваны. ЦЕУ, які дзейнічае толькі ў Будапэшце, зьяўляецца міжнародным унівэрсытэтам, у якім няма аддзяленьняў дзе б там ні было яшчэ. У законе гаворыцца, што замежныя ўнівэрсытэты могуць прысуджаць ступені ў Вугоршыне толькі ў тым выпадку, калі ўрады Вугоршчыны і, у выпадку ЦЭУ, Злучаныя Штаты, падпішуць пагадненьне па гэтым пытаньні на працягу шасьці месяцаў пасьля ўступленьня закону ў сілу. Дэпутаты прынялі закон з 123 галасамі «за» і 38 «супраць», а 38 дэпутатаў не галасавалі. Галасаваньне на кароткі час было перапынена сыгналам сырэны, уключанай незалежным заканадаўцам на знак пратэсту.



Зьвяртаючыся да парлямэнту перад галасаваньнем, міністар Золтан Балога заявіў, што падтрыманыя Сорасам інстытуты спрабуюць падарваць урад Вугоршчыны. «Арганізацыі Джорджа Сораса, якія дзейнічаюць у Вугоршчыне і ва ўсім сьвеце, зьяўляюцца менавіта такімі псэўда-грамадзянскімі агентамі, і мы маем намер дамагацца выкараненьня такой дзейнасьці ўсімі даступнымі юрыдычнымі сродкамі», — сказаў Золтан Балога.

Дэманстрацыя ў падтрымку Цэнтральна-Эўрапейскага унівэрсытэту ў Будапэшце

Дэманстрацыя ў падтрымку Цэнтральна-Эўрапейскага унівэрсытэту ў Будапэшце



ЦЭУ быў заснаваны ў Будапэшце ў 1991 годзе пасьля краху камунізму. У ім вучацца 1400 студэнтаў. Прадстаўнікі ўнівэрсытэту заявілі, што навучальная ўстанова дзейнічае на законных падставах і атрымала акрэдытацыю для прысуджэньня вугорскіх і амэрыканскіх ступеняў.

У нядзелю ў Будапэшце сабраліся тысячы студэнтаў, прафэсараў і актывістаў, якія патрабуюць ад ураду адклікаць законапраект. Яшчэ адна акцыя пратэсту заплянаваная на аўторак.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG