Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча аднавіла працу генэральнага консульства ў Харкаве


Рабочыя рамантуюць дах будынку консульства Польшчы ў Луцку, пашкоджаную пры стрэле з гранатамёту.
Рабочыя рамантуюць дах будынку консульства Польшчы ў Луцку, пашкоджаную пры стрэле з гранатамёту.

Польшча абвясьціла ў аўторак аб аднаўленьні працы генэральнага консульства ў Харкаве, якая была прыпыненая 29 сакавіка пасьля абстрэлу генконсульства ў Луцку.

Як паведамлялася, у ноч на 29 сакавіка невядомыя абстралялі будынак Генэральнага консульства Польшчы ў Луцку (Валынская вобласьць Украіны). Стралялі з вуліцы з задняга двара і патрапілі ў акно апошняга паверху.

Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па артыкуле «тэракт». 29 сакавіка Консульскі аддзел пасольства Польшчы ва Ў​краіне, генэральныя консульствы Польшчы ў Львове, Харкаве, Адэсе і Віньніцы спынілі працу і прыём наведвальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG