У Сырыі не менш 58 чалавек загінулі ў правінцыі Ідліб пры ўжываньні хімічнай зброі. Сярод загінулых 11 дзяцей, паведамляе агенцтва Ройтэрс.
Паводле базаванай ў Лёндане Сырыйскай групы маніторынгу правоў чалавека, паветраныя ўдары, нанесеныя 4 красавіка сырыйскім урадам або расейскімі самалётамі, прывялі да таго, што дзясяткі людзей пацярпелі ад рэсьпіраторных захворваньняў.
Брытанская маніторынгавая група паведаміла, што ў некаторых пацярпелых з рота пайшла пена. Паведамляецца, што большасьць загінулых і параненых былі мірнымі жыхарамі.
Урад сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада адмаўляе выкарыстаньне хімічнай зброі і абвінавачвае ў гэтым паўстанцаў.
Аднак праведзенае пад эгідай ААН расьсьледаваньне прыйшло да высновы аб тым, што ўрадавыя войскі Башара Асада выкарыстоўвалі хлёр у якасьці зброі прынамсі тры разыў пэрыяд з 2014 па 2015 год.
Расея дала Асаду ваенную і дыпляматычную падтрымку падчас шасьцігадовай вайны ў Сырыі і ўзмацніла сваю падтрымку, арганізаваўшы ў верасьні 2015 году кампанію паветраных удараў па праціўніках ураду.