Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Філіповіча вызвалілі ад «падатку на дармаедаў»


Максім Філіповіч
Максім Філіповіч

Жонка зьняволенага блогера Максіма Філіповіча Юлія атрымала 4 красавіка ліст з гомельскага гарвыканкаму: ейнага мужа вызвалілі ад сплаты збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год.

Фота ліста апублікаваў у Facebook праваабаронца Леанід Судаленка. У лісьце Філіповіч — 32-гі ў сьпісе вызваленых ад падатку.

Філіповіч тым часам больш за 20 дзён знаходзіцца за кратамі, чакае чацьвёртага суду за акцыі «недармаедаў».

Пакараньне за карцінку. Як і чаму ўлады перасьледуюць відэблогера Філіповіча

У 2015 годзе Філіповіч страціў працу на гомельскім прадпрыемстве «Сэйсматэхніка». Без тлумачэньня прычынаў яму не працягнулі кантракт. З вышэйшай юрыдычнай адукацыяй і вялікім досьведам працы ён і сёньня застаецца беспрацоўным: з таго часу новага месца працы ён так і не знайшоў, але атрымаў ліст зь Міністэрства па падатках і зборах, што мусіць сплаціць падатак «на дармаедзтва». Ён нават вырашыў сплаціць падатак, калі яму запішуць 183 беспрацоўныя дні ў працоўную кніжку. Аднак дэкрэт прыпынілі, а сьпісы «дармаедаў» удакладнілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG