Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у пецярбурскім мэтро ў панядзелак, паводле папярэдніх дадзеных, зрабіў тэрарыст-сьмяротнік. Яго асоба выяўленая, паведаміла агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў расейскіх праваахоўных органах.

«Згодна з адной з вэрсій, выбуховую прыладу ў мэтро Пецярбургу прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік. Паводле папярэдніх дадзеных гэта 23-гадовы ўраджэнец Сярэдняй Азіі», — сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле яго, мужчына ў цёмнай вопратцы, які быў зьняты на відэакамэры і раней падазраваўся ў датычнасьці да выбухаў, зьявіўся ў паліцыю і заявіў аб сваёй невінаватасьці.

Як мяркуецца, тэрарыст пранёс выбуховае прыстасаваньне ў падземку Санкт-Пецярбургу ў заплечніку. «Выяўленыя на месцы астанкі кажуць на карысьць вэрсіі аб тым, што выбух зрабіў тэрарыст-сьмяротнік, аднак канчатковыя высновы можна будзе зрабіць пасьля экспэртызы ДНК», — сказала крыніца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG