Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя беларуса, які ледзь ня трапіў пад выбух у Санкт-Пецярбургу


Даніла Рудак
Даніла Рудак

Студэнт зь Беларусі спусьціўся на станцыю мэтро «Сянная плошча» а 14:30. Праз 10 хвілін там адбыўся тэракт.

Віцьбічу Данілу Рудаку 19 гадоў, летась ён паступіў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт шляхоў зносінаў. Унівэрсытэт Данілы знаходзіцца на станцыі мэтро «Сянная плошча», дзе а 14:40 паводле мясцовага часу і адбыўся выбух.

«Я спускаўся ў мэтро прыкладна а 14:30 і ў гэты час размаўляў з маці», — кажа Даніла. У гэты час хлопец вяртаўся з унівэрсытэту на здымную кватэру.

— Так атрымалася, што я пасьпеў зьехаць. Ужо ў дарозе зьявілася паведамленьне пра выбух паміж станцыямі «Сянная плошча» і «Тэхналягічны інстытут». Можна сказаць, што я недалёка адʼехаў.

Паводле апошніх зьвестак ад выбуху ў Санкт-Пецярбургу загінулі як мінімум 10 чалавек.

Даніла Рудак, архіўнае фота
Даніла Рудак, архіўнае фота

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG