Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія мэдыі: камэры зафіксавалі меркаванага арганізатара выбуху ў мэтро Пецярбурга


Агенцтва, у сваю чаргу, паведамляе гэтую навіну са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сытуацыяй.

Агенцтва таксама адзначае, што, паводле не пацьверджаных дадзеных, выбуховае прыстасаваньне было пакінутае ў вагоне цягніка ў партфэлі.

• У выніку тэракту ў мэтро Санкт-Пецярбургу як мінімум 10 загінулі. Пуцін і Лукашэнка не скасавалі сустрэчу

Раней жыхар Санкт-Пецярбургу Арслан Курбанаў распавёў РБК са слоў калегі, што яму адправілі фатаграфію і паведамленьне з тэкстам: «На перагоне быў выбух, хлопец пакінуў партфэль, адчыніў дзьверы і перайшоў у іншы вагон. Толькі адзін вагон».

У мэтро Санкт-Пецярбургу 3 красавіка адбыўся выбух пры адпраўленьні цягніка ў перагоне паміж «Сянной плошчай» і «Тэхналягічным інстытутам». Паводле інфармацыі Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту, 9 чалавек загінулі, больш за 20 пацярпелі.

Раней губэрнатар Пецярбургу Георгій Палтаўчанка паведамляў пра 10 загіблых.

Афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Расеі Аляксандр Кураны спачатку назваў выбух у пецярбурскім мэтро тэрактам, аднак пазьней дадаў, што рабіць высновы пра прычыны таго, што адбылося «пакуль рана».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG