Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На якасны пратэз інваліду з Пінска пакуль сродкаў не хапае


Мікалай Крычко

Паводле стану на трэцяга красавіка на рахунак інваліда-«недармаеда» зь Пінску Мікалая Крычко паступіла васямсот рублёў.

Мікалай Канстанцінавіч кажа, што агулам на заклік сабраць яму грошы для якаснага пратэза адгукнулася каля 30 чалавек. Але гэтай сумы не хапае:

«Пратэз, які дазволіў бы мне свабодна перамяшчацца, каштуе шэсьць тысяч сто сорак два рублі і 20 капеек. А сабрана пакуль 800 рублёў. Цяжкі цяпер час, людзі самі бедна вельмі жывуць, складана ў такіх варунках дапамагаць іншым. Але што ж рабіць? Неяк буду далей зьбіраць грошы. Зараз вось вясна пачалася, мне прасьцей ужо, ня трэба выдаткі вялікія на кватэру. Паеду на лецішча, буду ашчаджаць і неяк назьбіраю гэтыя грошы. Неяк зьбярэцца. Наагул хачу сказаць шчырую падзяку тым, хто не пакінуў мяне і пералічыў грошы на мой рахунак».

Ініцыятыва сабраць сродкі на пратэз Мікалаю Крычко належыць гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку. Яго ўразіла сьмеласьць інваліда, які без нагі прыйшоў на плошчу ў Пінску на «марш недармаедаў». Рэквізыты, па якіх можна ахвяраваць грошы Мікалаю Крычку:

ААТ «АСБ Беларусбанк», аддзяленьне № 121/134 у Пінску, р/р 000092 (дабрачынны рахунак), атрымальнік — Крычко Мікалай Трафімавіч.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG