Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: Мы ня можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі


Лінас Лінкявічус

Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус, прыбыўшы сёньня раніцай на паседжаньне Рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу, сярод іншага выказаўся і пра сытуацыю ў Беларусі.

Міністар Лінкявічус заявіў:

«Мы мусім быць пасьлядоўныя. Калі мы скасавалі санкцыі, гэта было вынікам таго, што яны вызвалілі палітычных зьняволеных. Калі б яны вярнуліся да гэтага пытаньня, калі б зноў зьявіліся палітзьняволеныя, то, вядома ж, мы мусім адэкватна і рашуча зрэагаваць на сытуацыю, ужываючы ціск, але пры гэтым пакідаючы месца для дыялёгу. Так што гэты двухадзіны падыход застаецца вельмі важным, але мы ня можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца».

Напярэдадні Дня Волі Лінас Лінкявічус выступаў з заявай у сувязі з выказваньнямі Лукашэнкі пра тое, што ў Літве маглі рыхтаваць узброеных баевікоў для ўчыненьня правакацыяў у Беларусі

Тады ён сказаў, што Літва ўважліва назірае за затрыманьнямі, якія адбываюцца ў Беларусі, і заклікае беларускія ўлады прытрымлівацца міжнародных абавязаньняў, паважаць правы чалавека, прытрымлівацца прынцыпаў прававой дзяржавы, бо ад гэтага будуць залежаць адносіны Менску з Эўрапейскім Зьвязам:

«У недалёкім мінулым мы бачылі пазытыўныя знакі. І мы б хацелі, каб сытуацыя не разьвярнулася ў горшы бок. Спадзяёмся, што мы ня вернемся да сытуацыі, калі ў Беларусі былі палітычныя зьняволеныя», — сказаў літоўскі міністар замежных спраў 21 сакавіка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG