Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чвэрць расейцаў гатовыя ахвяраваць сваімі правамі дзеля інтарэсаў дзяржавы


Паводле дадзеных дасьледаваньня грамадзкай думкі, амаль чвэрць расейцаў (24 адсоткі) заявілі, што ў некаторых выпадках дзеля інтарэсаў дзяржавы можна пагадзіцца з ушчамленьнем правоў грамадзян.

Пра сваю гатоўнасьць паставіць дзяржаўныя інтарэсы вышэй за правы асобнага чалавека паведамілі 10 адсоткаў рэспандэнтаў.

Амаль палова расейцаў (47 адсоткаў) лічаць, што кожны чалавек мае права змагацца за свае правы, нават калі гэта супярэчыць інтарэсам дзяржавы. Яшчэ 13 працэнтаў перакананыя, што правы асобнага чалавека «заўсёды важней» інтарэсаў дзяржавы. Такія дадзеныя атрымалі сацыёлягі «Лявада-цэнтра» падчас апытаньня ў пачатку сакавіка — да масавых акцый супраць карупцыі.

26 сакавіка ў многіх гарадах Расеі прайшлі антыкарупцыйныя мітынгі. Многія зь іх не былі ўзгодненыя мясцовымі ўладамі, паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў. На акцыі ў Маскве былі затрыманыя больш за тысячу чалавек. Яшчэ адна пратэстная акцыя прайшла ў цэнтры Масквы 2 красавіка. Затрыманыя дзясяткі чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG