Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая сыстэма відэаназіраньня абыдзецца Беларусі ў 100 млн даляраў


Ілюстрацыйнае фота

Анансаваны Аляксандрам Лукашэнкам праект сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі абыдзецца Беларусі ў 100 млн даляраў, расказалі ў перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ.

Паводле тэлеканалу, сыстэма дазволіць цэнтралізаваць відэасачэньне, выкарыстоўваць у адной сыстэме ўсе відэакамэры, незалежна ад ведамства: напрыклад, міліцыі, ДАІ ці лесьнікам. Гэта дазволіць «аптымізаваць» колькасьць апэратараў, якія будуць назіраць за карцінкамі, кожны для «свайго» міністэрства. Сыстэмай зоймецца ці дзяржаўная кампанія, ці «надзейная прыватная, гатовая стаць інвэстарам».

Пра згаданыя міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам «дэтэктары дыму, агню, выбухоўкі, наркотыкаў, радыеактыўных рэчываў і цеплавізары» не гаварыліся. Але згадвалася, што дым пажараў можна распазнаць і па карцінцы з камэры, а таксама пра сыстэму распазнаваньня твараў і «ідэнтыфікацыю асобы паводле біямэтрычных дадзеных чалавека».

Сыстэма маніторынгу грамадзкай бясьпекі. Што могуць спэцслужбы і як з гэтым жыць

100 млн даляраў — амаль удвая больш, чым выдаткавана ў бюджэце-2017 на органы дзяржаўнай бясьпекі; амаль столькі ж, колькі на спорт і фізкультуру; амаль столькі ж, колькі на разам узятыя культуру і дзяржаўныя СМІ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG