Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбургу 3 красавіка на фоне напружанасьці ў адносінах паміж дзьвюма краінамі па газе і інтэграцыі.

Лукашэнка крытыкаваў Расею некалькі разоў за апошнія некалькі месяцаў, у прыватнасьці, 9 сакавіка ён заявіў, што ніхто ня можа паставіць краіну «на калені» пасьля таго, як спрэчка ўспыхнула адносна цэнаў на газ. За месяц да гэтага ён абвінаваціў свайго суседа ў парушэньні дамоваў і выкарыстаньні сваёй ролі як пастаўшчыка энэргарэсурсаў для таго, каб «схапіць нас за горла».

Расея, якая пастаўляе Беларусі газ, падвоіла цану на працягу летняга пэрыяду, з тых часоў, як Эўразійскі эканамічны саюз пачаў функцыянаваць у студзені 2015 году.

Сустрэча адбываецца пасьля разгонаў антыўрадавых дэманстрацыў у Менску на Дзень волі 25 сакавіка і 26 сакавіка -- у Маскве, калі ў абодвух гарадах былі арыштаваныя сотні чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG