Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Вучыч перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі


Дзейны прэмʼер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч перамагае на праведзеных сёньня прэзыдэнцкіх выбарах, пра што сьведчаць зьвесткі экзыт-полаў, апублікаваныя агенцтвам Ipsos Strategic і Цэнтрам за свабодныя выбары і дэмакратыю.

У абодвух выпадках ідзецца аб значнай перавазе Вучыча над апанэнтамі. Паводле агенцтва Ipsos Strategic, Вучыч атрымаў больш за 55 працэнтаў, на другім месцы юрыст Саша Янкавіч з 16%, на трэцім — студэнт-парадыст Лука Максімавіч (пад псэўданімам Любіша Прэлетачэвіч-Белы) — 9,3%. Далей ідуць былы міністар замежных справаў Вук Ярэміч — 5,8%і лідэр Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшэль — 4,4%.

Паводле Цэнтру за свабодныя выбары і дэмакратыю, Вучыч атрымаў 58,5 адсоткаў галасоў, Янкавіч —13,6%, Максімавіч — 9,1%.

Незадоўга да выбараў Вучыч сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, які, як паведамляецца, паабяцаў паставіць Сэрбіі баявыя самалёты, танкі ды іншую бронетэхніку. Паведамленьні выклікалі асьцярогі з нагоды магчымай гонкі ўзбраеньняў у заходняй частцы Балканаў, якую Расея лічыць часткай сфэры свайго ўплыву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG