Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве за правядзеньне адзіночнага пікету затрыманы Ільдар Дадзін


У цэнтры Масквы, каля галоўнага ўпраўленьня сталічнай паліцыі за правядзеньне адзіночнага пікету затрыманы апазыцыйны актывіст Ільдар Дадзін.

Адвакат Дадзіна Аляксей Ліпцэр пацьвердзіў гэтую інфармацыю, але паведаміў, што ня ведае, на якой падставе затрымалі Дадзіна.

Разам зь ім, як паведамляе партал «ОВД-Инфо», былі затрыманыя яшчэ каля пяці чалавек. Іх даставілі ў пастарунак.

Дадзін у сьнежні 2015 года быў асуджаны па артыкуле аб «неаднаразовым парушэньні правілаў правядзеньня публічных мерапрыемстваў». У лютым гэтага года Вярхоўны суд Расеі апраўдаў актывіста, пасьля чаго ён выйшаў на волю.

Раней у нядзелю ў Маскве і Санкт-Пецярбургу былі затрыманыя ўдзельнікі «прагулак апазыцыі». У сталіцы паліцыянты ўжывалі да актывістаў сілу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG