Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фаварыт прэзыдэнцкіх выбараў у Сэрбіі — палітык, зьвязаны з Расеяй


Аляксандр Вучыч

Аляксандар Вучыч заяўляе, што бачыць краіну ў складзе ЭЗ, але таксама выступае за ўмацаваньне дачыненьняў з Масквой.

У Сэрбіі ў нядзелю праходзяць прэзыдэнцкія выбары, якія стануць праверкай для прэмʼер-міністра Аляксандра Вучыча на фоне росту ўплываў Расеі на Балканах.

Чакаецца, што Вучыч пераможа на выбарах зь вялікім адрывам, абышоўшы 10 апазыцыйных кандыдатаў.

Былы ультранацыяналіст, які пачаў пазыцыянаваць сябе як праэўрапейскі палітык, Вучыч можа пацярпець паразу, калі ён ня здолее атрымаць пераканаўчаю перамогу ў першым туры.

Незадоўга да выбараў Вучыч сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, які, як паведамляецца, паабяцаў паставіць Сэрбіі баявыя самалёты, танкі і іншую бронетэхніку. Паведамленьні выклікалі асьцярогі з нагоды магчымай гонкі ўзбраеньняў у заходняй частцы Балканаў, якую Расея лічыць часткай сфэры свайго ўплыву.

Сярод асноўных супернікаў Вучыча — адвакат-праваабаронца і былы амбудсмэн Саша Янкавіч і былы міністр замежных справаў Вук Ярэміч.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG