Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На журналіста Радыё Свабода ў Ерэване напалі ў штабе кіроўнай партыі


На парлямэнцкіх выбарах у Армэніі зафіксавана каля 700 парушэньняў.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», якое спасылаецца на актывістаў ініцыятывы «Грамадзянскі назіральнік», каля 100 выпадкаў зьвязаныя з няспраўнай працай абсталяваньня па рэгістрацыі адбіткаў пальцаў, у больш чым 150 выпадках была парушаная працэдура галасаваньня і ў амаль 40 — правы выбарнікаў; адзначаны дзясяткі ўкідаў бюлетэняў.

Раней у нядзелю ў Ерэване напалі на карэспандэнта Армянскай службы Радыё Свабода — Сісака Габрыельяна. Ён убачыў, як у штабе кандыдата ад кіроўнай Рэспубліканскай партыі Армэніі Акопа Бэглар'яна раздаюць грошы, пасьля чаго на яго накінулася група людзей, якія паспрабавалі яго выгнаць на вуліцу, адабралі тэлефон.

Генпракуратура даручыла паліцыі правесьці праверку ў сувязі з фактам перашкодаў прафэсійнай дзейнасьці журналіста.

Яўка выбарнікаў пакуль складае каля 35 працэнтаў.

У выбарах удзельнічаюць пяць партыяў і чатыры блёкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG