Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства 20 вернікаў настаяцель сьвятыні патлумачыў «духоўнай ачысткай» сваёй паствы


Pakistan map

У пакістанскай суфійскай сьвятыні былі закатаваныя і забітыя дваццаць чалавек. Перад забойствам ім давалі наркатычнае рэчыва.

У Пакістане настаяцель суфійскай сьвятыні разам зь некалькімі саўдзельнікамі забілі 20 чалавек, папярэдне падвергнуўшы іх катаваньням. Пра гэта паведаміла ў нядзелю, 2 красавіка, агенцтва Reuters. Злачынства зьдзейсьнена ў горадзе Саргода ў правінцыі Пэнджаб.

Настаяцель завабліваў вернікаў у храм і даваў ім наркатычны сродак, пасьля чаго распранаў, зьбіваў і катаваў іх. У мясцовай лякарні паведамляюць, што на целе большасьці ахвяр выяўленыя сьляды ад удараў дубінак і нажавыя раненьні.

Прадстаўнікі мясцовай паліцыі паведамляюць, што затрыманы настаяцель патлумачыў свае дзеяньні тым, што ў мінулым прыхаджане спрабавалі яго атруціць. Некаторыя СМІ паведамляюць, што настаяцель пакутуе на псыхічнае захворваньне. Газэта The Nation піша, што затрыманы заявіў, што праводзіў «духоўную ачыстку» сваёй паствы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG