Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Мікола Статкевіч знайшоўся ў панядзелак пасьля зьнікненьня бязь зьвестак 23 сакавіка. Журналісты Свабоды былі першымі, хто ўзяў інтэрвію з палітыка пасьля вяртаньня дадому.

На гэтым тыдні працягвалі выходзіць затрыманыя за ўдзел у акцыях пратэсту. Марына Насенка была затрыманая 14 сакавіка каля дому і асуджаная на 12 сутак за ўдзел у «маршы недармаедаў» 17 лютага.

Усяго за акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка і 26 сакавіка, якія былі разагнаныя міліцыяй і АМАПам, было засуджана каля ста чалавек. Прыгадаем некаторыя асобныя гісторыі зьняволеных за Дзень Волі.

У Менску зьявіўся шэраг палітычных аплікацыяў на сьценах. Здымкі малюнкаў публікуе на Facebook стрыт-арт-праект Signal.

Альгерд Бахарэвіч напісаў блог пра тое, ці гатовыя беларусы да дыялёгу з уладай, якія пытаньні ёй варта задаць і што рабіць пасьля 25 сакавіка.

Свабодны тэатар распачынае ўсебеларускі культурны чэлендж «Музычная перадача» з-пад турмы на Акрэсьціна. Першай песьняй, якую выканалі ўдзельнікі акцыі, была песьня «Муры».

На гэтым тыдні адбыліся вобшукі ў двух офісах Белсату ў Менску. Чым выкліканыя гэтыя ператрусы , чаму ўлады зноў пачалі перасьледваць гэты тэлеканал? Ці ня стаў Белсат закладнікам вялікай палітыкі паміж афіцыйнымі Менскам і Варшавай? Наколькі пасьпяховыя спробы ўладаў спыніць незалежныя СМІ?

Амбасадар Беларусі ў Аўстраліі Віктар Шых сустрэўся з праўнучкай Ігната Дамейкі. У студзені праўнучка сусьветнавядомага навукоўца, ураджэнца Беларусі, распавяла Свабодзе, што беларускія дыпляматы ніколі не кантактавалі зь сямʼёй Дамейкаў.

У Курапатах зьбіраюцца паставіць помнік «усім бязьвінным ахвярам ХХ стагодзьдзя». Гэта вынікае з дакумэнтаў, якія датычаць стварэньня мэмарыяльнага знаку ў Курапатах і якія аказаліся ў распараджэньні Радыё Свабода.

Гарадзенскі гісторык Васіль Герасімчык напісаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі. Асоба і легенда». Мэтай было ня проста паказаць «халодныя факты», але тое, як некаторыя маглі перарастаць у легенду, кажа аўтар. Ён распавёў Свабодзе 5 малавядомых фактаў пра Кастуся Каліноўскага.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG