Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бобу Дылану ўручаць у Стакгольме Нобэлеўскія мэдаль і дыплём


Боб Дылан

Амэрыканскі паэт і музыка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2016 год Боб Дылан прыбыў у Стакгольм, дзе яму ўручаць дыплём і залаты мэдаль. Месца і час цырымоніі не паведамляюцца.

Прадстаўнік Швэдзкай каралеўскай акадэміі Сара Даніюс паведаміла ў сваім блогу, што на жаданьне Дылана на цырымоніі будуць прысутнічаць толькі чальцы акадэміі. 75-гадовы Дылан таксама ня будзе выступаць з Нобэлеўскай лекцыяй — абавязковая ўмова для атрыманьня грашовай часткі прэміі — 895 тысяч даляраў. Даніюс мяркуе, што лекцыя ў запісаным выглядзе паступіць у акадэмію пазьней.

1 і 2 красавіка адбудуцца канцэрты Боба Дылана ў Стакгольме — першым пункце яго эўрапейскага турнэ.

10 сьнежня летась ён ня змог прыехаць на афіцыйную цырымонію ўручэньня прэмій, спаслаўшыся на занятасьць.

Боб Дылан стаў першым аўтарам тэкстаў песень, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры — за стварэньне «новай мовы паэтычнай выразнасьці ў рамках вялікай амэрыканскай песеннай традыцыі», гаварылася ў рашэньні Швэдзкай акадэміі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG