Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’еры краін Балтыі наведаюць Украіну


На наступным тыдні прэм’ер-міністры Балтыйскіх краін наведаюць Украіну, дзе сустрэнуцца з высокапастаўленымі асобамі гэтай краіны.

Пра гэта BNS паведаміў дарадца кіраўніка літоўскага ўраду Саўліса Сквярняліса. Паводле ягоных словаў, прэм’еры сустрэнуцца з прэзыдэнтам Пятро Парашэнкам і прэм’ерам Уладзімерам Гройсманам. Палітыкі абмяркуюць канфлікт, які доўжыцца ва Ўсходняй Украіне з 2014 году і рэформы, якія праводзяцца ў краіне. Асаблівая ўвага на сустрэчах будзе надавацца антыкарупцыйнай рэформе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG