Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўпэўнены ў працягу інтэграцыі з Расеяй, але толькі на аснове раўнапраўя


Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падчас падпісаньня дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы ў 1996 годзе

Аляксандар Лукашэнка накіраваў сёньня віншаваньне Ўладзімеру Пуціну з нагоды так званага Дня яднаньня народаў дзьвюх краін. Пра гэта паведамляе прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Гэта знамянальнае сьвята сымбалізуе моцныя гістарычныя сувязі і агульнасьць інтарэсаў нашых народаў. У Саюзнай дзяржавы ёсьць трывалая аснова — багатая духоўная і культурная спадчына, велізарны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаваньні.

Лукашэнка таксама накіраваў віншаваньні іншым афіцыйным асобам Расеі. Сярод іх — Дзьмітрый Мядзьведзеў, Валянціна Мацьвіенка, Вячаслаў Валодзін, патрыярх Кірыл, Рыгор Рапота і Генадзь Зюганаў.

Зьвяртае на сябе ўвагу, што кіраўнік Беларусі павіншаваў лідэра толькі адной палітычнай партыі — КПРФ, хоць у Дзярждуме прадстаўленыя чатыры партыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG