Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці шмат ахвотных знойдзецца ў Беларусі, каб паляцець бязь візы ў Аргентыну?


У панядзелак, 3 красавіка, адбудзецца адкрыцьцё другой сэсіі Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня.

У папярэдні пералік пытаньняў для разгляду на пасяджэньні ўключана 10 пытаньняў, паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе ніжняй палаты Нацыянальнага сходу.

Так, у першым чытаньні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеяньні манапалістычнай дзейнасьці і разьвіцьці канкурэнцыі», ды іншыя.

Таксама дэпутаты зьбіраюцца ратыфікаваць некалькі міжнародных дамоваў. Сярод іх у прыватнасьці — паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця, паміж урадамі Беларусі і Аргентыны аб узаемных бязьвізавых паездках грамадзян.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG