Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьнізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Ад сёньняшняга дня Беларусь зьнізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Адпаведнае рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 230, зь якім можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце беларускага ўраду.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зьніжана з 91 да 88,9 даляра за адну тону.

Апошні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненьні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, зьмяняліся з 1 сакавіка — тады яны былі павышаны.

У рамках міждзяржаўных дамоўленасьцяў Расея пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін. Пошліны выплачваюцца ў расейскі бюджэт пры ажыцьцяўленьні Беларусьсю рээкспарту гэтых тавараў за межы мытнай тэрыторыі ЭАЭС альбо экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты.

Памеры экспартных пошлін узгадняюць абодва ўрады. Яны залежаць ад цэнаў на сырую нафту.

Радыё Свабода

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG