Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй атрымала запыт аб новым рэфэрэндуме ў Шатляндыі


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Офіс брытанскай прэм’ер-міністаркі Тэрэзы Мэй атрымаў ліст ад першага міністра Шатляндыі Ніколы Стэрджэн з запытам наконт правядзеньня новага рэфэрэндуму аб незалежнасьці, паведамляе агенцтва Associated Press.

Шатляндыя плянуе правесьці галасаваньне паміж восеньню 2018 году і вясной 2019 году. У Лёндане раней заявілі, што гэты запыт будзе адхілены. Тэрэза Мэй назвала рэфэрэндум аб незалежнасьці несвоечасовым. Ці магчыма такі рэфэрэндум пазьней, брытанская прэм’ерка не ўдакладніла.

28 сакавіка парлямэнт Шатляндыі прыняў прапанову Ніколы Стэрджэн правесьці паўторны рэфэрэндум аб незалежнасьці. Папярэдняе галасаваньне аб незалежнасьці адбылося ў верасьні 2014 году. Тады каля 55 адсоткаў шатляндцаў вырашылі застацца ў складзе Злучанага Каралеўства.

Цяперашняя ініцыятыва правесьці новы рэфэрэндум зьвязана з выхадам Вялікабрытаніі са складу Эўразьвязу. Большасьць жыхароў Шатляндыі выказаліся за знаходжаньне Брытаніі ў ЭЗ. Пра пачатак працэдуры так званага Брэксыту брытанскі ўрад абвясьціў 29 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG