Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты «Вясны» заявілі пра палітычны матыў перасьледу Вячаслава Касінерава


Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота

Экспэрты Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і Павал Сапелка зрабілі экспэртнае заключэньне па крымінальным перасьледзе Вячаслава Касінерава. Яны заявілі пра «палітычны матыў улады ў перасьледзе Вячаслава Касінерава ў мэтах спыненьня ягонай публічнай дзейнасьці».

Яны лічаць, што ў дзеяньнях Касінерава няма складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Вячаслава Касінерава павінны былі вызваліць пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 17 лютага. Аднак 28 сакавіка стала вядома, што актывісту прадʼявілі абвінавачаньне па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Актывіста ўзялі пад варту і перавялі ў СІЗА МУС у Менску.

Падставай для перасьледу стаў пэрформанс, які Касінераў правёў 12 сакавіка. Ён накінуў пятлю на статую паліцэйскага-гарадавога часоў Расейскай імпэрыі, усталяваную каля будынка МУС падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны стварэньня беларускай міліцыі.

Такім чынам актывіст выказаў пратэст супраць міліцэйскага бясчынства і перасьледу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Статуя гарадавога ў Менску
Статуя гарадавога ў Менску

Паводле экспэртаў, учынак Касінерава, які выражаўся ў накідваньні пятлі на статую паліцэйскага-гарадавога, «ня меў намеру на парушэньне грамадзкага парадку, паколькі ніякім чынам не прывёў да зрыву працы МУС, іншых установаў, грамадзкага транспарту, не прычыніў шкоды здароўю іншых грамадзян.

Само дзеяньне было кароткім па часе і не магло прывесьці да парушэньня спакою іншых грамадзян, да таго ж было зроблена ў позьні час сутак, калі на вуліцы ў дадзеным месцы фактычна адсутнічалі мінакі. Такім чынам, на нашу думку, нельга сьцьвярджаць, што дзеяньні Касінерава зьяўляліся грубым парушэньнем грамадзкага парадку і выражалі яўную непавагу да грамадзтва».

Таксама экспэрты адзначаюць, што сваімі дзеяньнямі Касінераў не прычыніў нейкай шкоды статуі, а самі дзеяньні не былі спалучаныя з асаблівым цынізмам. Статуя паліцэйскага-гарадавога не зьяўляецца гістарычнай ці архітэктурнай каштоўнасьцю.

Інфармацыя пра пэрформанс была разьмешчана на інтэрнэт-рэсурсах.

«З аналізу тэкстаў да відэа з дадзенай акцыі можна зрабіць выснову, што такім чынам Касінераў публічна выказаў сваё меркаваньне адносна неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, якія, на ягоную думку, мелі месца ў апошнія некалькі месяцаў, — адзначаюць экспэрты „Вясны“. — Выглядае на тое, што такая непрапарцыйна жорсткая рэакцыя ўладаў на ўчынак Касінерава выклікана толькі тым фактам, што дадзеная статуя была сьвяточна ўсталяваная з удзелам кіраўніцтва МУС падчас сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды 100-годзьдзя з моманту ўтварэньня беларускай міліцыі».

11 жніўня 2015 году Вячаслаў Касінераў быў затрыманы разам зь іншымі моладзевымі актывістамі за графіці палітычнага зьместу. Пры затрыманьні Касінераў быў жорстка зьбіты і шпіталізаваны. Касінерава аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG