Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста хочуць звольніць з працы, бо ня мае даведкі зь СІЗА


Аляксей Маркевіч
Аляксей Маркевіч

Актывіст «Моладзі БНФ» Аляксей Маркевіч можа страціць працу ў ААТ «БудВэктар» па разьмеркаваньні пасьля каледжу, бо не атрымаў даведкі, што адбываў адміністрацыйны арышт (яго прэвэнтыўна затрымалі перад Днём Волі).

Маркевіч паведаміў Свабодзе, што цяпер яму далі тэрмін здабыць даведку да панядзелка.

«Даведку не далі, бо начальнік турмы зьехаў за мяжу, адпачывае там. Так мне сказалі, — тлумачыць Маркевіч. — Ніякіх дакумэнтаў, што я там быў, мне не далі чатыры разы. З суду толькі засталася копія пратаколу, больш нічога не далі».

Паводле пратаколу, Маркевіча асудзілі на 3 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што ён «махаў рукамі і лаяўся матам» 24 сакавіка, калі ён ехаў з працы. Ён жа перакананы, што яго «здалі» на працы: ён мае дыктафонны запіс, дзе яму на рабоце паведамляюць, што яго нібы шукае КДБ.

Маркевіч вёў жывую трансьляцыю затрыманьня, дзе «людзі ў цывільным» адмаўляюцца назваць прычыну затрыманьня (кажуць, што «выдадзена позва», пра лаянку ці маханьне рукамі ня кажуць), і толькі пераконваюць выключыць тэлефон:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG