Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая пазыцыя адміністрацыі Трампа па Сырыі разыходзіцца з пазыцыяй эўрапейскіх дзяржаваў


Башар Асад
Башар Асад

Адстаўка сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада больш не зьяўляецца прыярытэтам зьнешняй палітыкі ЗША, заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі.

У гэтым новая пазыцыя адміністрацыі Дональда Трампа разыходзіцца з пазыцыяй эўрапейскіх дзяржаў, якія настойваюць на тым, што Асад павінен пакінуць сваю пасаду.

«Тут трэба вырашыць, што для нас важней. Мы карэктуем свае прыярытэты. Для нас больш не зьяўляецца прыярытэтам сядзець і чакаць, пакуль Асад сыдзе », — сказала Гэйлі, выступаючы перад журналістамі.

«Лічым мы яго перашкодай? Так. Ці будзем мы засяроджвацца на тым, каб ён пайшоў? Не, — дадала яна. — Мы засяродзімся на аказаньні ціску, каб можна было пачаць зьмены ў Сырыі ».

Выступаючы ў чацьвер у Анкары, дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што статус Асада ў доўгатэрміновай пэрспэктыве «вырашыць сырыйскі народ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG